Лукашэнка 18 снежня падпісаў указ нумар 469. Згодна з дакументам тэрміны прызыўной кампаніі і адпраўкі грамадзян, прызваных на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве, да месцаў праходжання службы прадоўжаны да 1 студзеня 2021 года.

Гэта дасць магчымасць з улікам неспрыяльнай санітарна-эпідэміялагічнай абстаноўкі, якая склалася, забяспечыць Узброеныя Сілы, іншыя войскі і воінскія фарміраванні асабовым складам з ліку новага папаўнення ў межах колькасці, устаноўленай раней указам нумар 297.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0