Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Пра гэта пасол Расіі Дзмітрый Мезенцаў заявіў у інтэрв'ю Звяздзе.

«Калі мы зараз гаворым пра самастойнасць і незалежнасць, то, натуральна, эканоміка, якая грунтуецца ў нашых краінах на рынкавых прынцыпах, — гэта эканоміка дагавора, які бакі абавязаны выконваць. Пакуль няма выйсця на адзіны рынак нафты і газу, зразумела, не выключаны спрэчкі гаспадарчых суб'ектаў», — адзначыў пасол, каментуючы эканамічныя адносіны Беларусі і Расіі

«Павінен адзначыць: запыт беларускага боку па цэнах на нафту сёлета быў улічаны расійскімі партнёрамі на сто працэнтаў. Усё, што запытвала беларускае кіраўніцтва па гэтай тэме, было пачута. Вызначана максімальна льготная цана — з улікам «нафтавай кан'юнктуры», якая склалася на знешніх рынках.

Расія пайшла на беспрэцэдэнтныя меры ў рамках падтрымкі міжбюджэтных адносін.

Што датычыцца цаны на газ, мы не раз чулі ад партнёраў, што яна высокая, і былі выпадкі, калі спотавая цана ў Еўропе была ніжэйшай, чым цана, зафіксаваная дагаворам паміж краінамі ў лютым 2020 года, але былі іншыя «выпадкі»: калі расійская цана была значна ніжэйшай за еўрапейскую», — сказаў Мезенцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0