Суд Кастрычніцкага раёна Гродна вынес вырак Мікіце Самарыну, які адбіваў чалавека пры затрыманні і распыліў газ у невядомага ў цывільным адзенні. Ён пакараны абмежаваннем волі з накіраваньнем у калонію-пасяленне. Таксама ён мае аплаціць 500 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды міліцыянту, піша Радыё Свабода.

Мікіту вызвалілі ў зале суда. Два месяцы ён знаходзіўся пад вартай.

29-гадовага Самарына прызналі вінаватым у гвалце ў дачыненьні да міліцыянта Сяргея Біліды, якія затрымліваў чалавека.

Ён сваю віну не прызнаў. З ягоных словаў, ён не ведаў, што перад ім міліцыянт, наўмысна не хацеў яму нашкодзіць.

Інцыдэнт адбыўся 25 жніўня. Па дарозе з працы ў цэнтр горада затрымалі некалькі дзясяткаў работнікаў «Гродна Азот». Пад ізалятар прыйшлі каля паўтысячы гарадзенцаў, каб іх падтрымаць. Людзі мірна стаялі і чакалі вызвалення работнікаў. Калі ўсіх выпусьцілі і натоўп разышоўся, у дварах «людзі ў цывільным» пачалі хапаць гарадзенцаў. Падчас аднаго з гэтых затрыманняў нехта пусціў газ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0