pixabay.com

pixabay.com

У Крамлі шкадуюць у сувязі з рашэннем аб выключэнні Аляксандра Лукашэнкі з усіх спартыўных мерапрыемстваў, звязаных з Алімпійскім камітэтам, заявіў прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў.

«Аляксандр Лукашэнка з'яўляецца законным кіраўніком дзяржавы. Законным прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, ён ўзначальвае Алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь. Мы вельмі шкадуем у сувязі з такім рашэннем, і разам з тым, мы даражым нашымі адносінамі з Рэспублікай Беларусь, якія з'яўляюцца шматграннымі, і ў тым ліку, уключаюць супрацоўніцтва ў галіне спорту», — сказаў Пяскоў.

Нагадаем, што ўчора Лукашэнка, каментуючы рашэнне Міжнароднага алімпійскага камітэта аб забароне на ўдзел у Алімпіядзе амаль усім членам Выканкама НАК, згадаў рашэнне МАК 2016 года аб часовым адхіленні Паралімпійскага камітэта Расіі ад удзелу ў Паралімпіядзе ў Бразіліі.

«Памятаеце, яны калісьці супраць Расіі ўсім фронтам пайшлі? Амерыканцы крыкнулі «фас», і яны паперлі. Паглядзім, ці падтрымае нас Расія», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0