pixabay.com

pixabay.com

Кафэ і рэстараны сталі прымаць замовы на абслугоўванне навагодніх, калядных карпаратываў, дзіцячых мерапрыемстваў.

— Прыкладны кошт пераднавагодніх мерапрыемстваў у залежнасці ад фармату правядзення складзе ад 27 да 160 рублёў на чалавека, у навагоднюю ноч цэннік аб'ектыўна будзе вышэйшы: ад 50 да 200 рублёў, — распавёў сёння «Мінск-навінам» начальнік упраўлення арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання МАРГ Міхаіл Жыгала.

Ён падкрэсліў, што ўсе мерапрыемствы плануецца праводзіць з улікам мер па захаванні прафілактыкі каранавіруса, а пры змене эпідэмічнай сітуацыі магчымыя змены як колькасці мерапрыемстваў, так і фармату.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0