Мужчына пры сведках зняў афіцыйны чырвона-зялёны сцяг з будынка разлікова-даведачнага цэнтра № 5 Заводскага раёна Мінска. Пасля гэтага ён некалькі разоў пакамячыў палотнішча, праціраў ім абутак, кідаў на зямлю і праезную частку і таптаў нагамі, паведамляе пракуратура.
Сваю віну мужчына прызнаў і раскаяўся. Суд Заводскага раёна Мінска прызнаў яго вінаватым. Мужчына заплаціць велізарны штраф — 8100 рублёў.
0
0
0
0
0
0