Мінздароўя паведамляе, што за суткі ў Беларусі зафіксавалі 1796 выпадкаў каранавіруса (учора — 1878, пазаўчора — 1896), а выпісаныя 1310 пацыентаў.
Усяго, з пачатку пандэміі, зарэгістравалі 148 953 выпадкаў. Выздаравелі 126 084 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь час памерлі 1215 чалавек (восем за суткі).
За мінулыя суткі выканана 18 574 тэсты. За ўвесь час правялі 3 449 089 тэстаў.
0
0
0
0
0
0