Дзярждэпартамент ЗША зараз лічыць выхадцамі Японіі людзей, якія нарадзіліся на Паўднёвых Курылах. У адказ на гэта Расія заклікала Злучаныя Штаты «ведаць чырвоныя лініі».
У інструкцыі для жадаючых узяць удзел у праграме Diversity Visa адзначаецца, што людзі, якія нарадзіліся на выспах Хабамаі, Шыкатан, Кунашыр і Ітуруп, адносяцца да Японіі. А асобы, якія нарадзіліся на Паўднёвым Сахаліне, адносяцца да Расіі.
З-за такой пазіцыі Дзярждэпа расійскае МЗС абвінаваціла ЗША ў тым, што амерыканцы нібыта ставяць пад сумнеў вынікі Другой Сусветнай вайны і заахвочваюць рэваншызм.
0
0
0
0
0
0