Каля 11:00 у Беларусі ўзніклі праблемы з доступам да тэлеграма.
Немагчыма падключыцца да месенджара або адправіць ці прыняць паведамленне. Праблема вырашаецца, калі ўключыць проксі-сервер або VPN. У большасці выпадкаў гаворка ідзе аб інтэрнэце ад «Белтэлекама» — як дротавым, так і Wi-Fi.
Паводле сэрвісу Downdetector, у нашай краіне сапраўды зафіксаваны збой.
Такое ж назіралася 9—12 жніўня.
Абысці блакаванне дапамагаюць проксі-серверы. Месенджар таксама адкрываецца з дапамогай VPN-кліентаў. У жніўні тысячам беларусаў дапамог дадатак Psiphon.
Каб паскорыць працу Тэлеграма: існуе канал з проксі
t.me/ProxyMTProto
Заходзім, выбіраем у спісе сервер (або некалькі), у якіх порт 443 (пажадана) і націскаем кнопку Connect.
Тэлеграм пачне працаваць паўнавартасна, з загрузкай медыяфайлаў. Таксама з'явіцца значок са шчытом уверсе, а калі на яго націснуць — можна ўбачыць стан проксі-сервераў. Выбіраць трэба той, дзе меншы пінг. Чым меншы пінг, тым хутчэй працуе той ці іншы проксі.