Зборная Расіі, якая не можа перамагчы на працягу ўжо 5 матчаў, сустракалася ў Лігі Нацый з сербамі, якія займалі на той момант апошняе месцы ў групе. Расіянам жа для павышэння ў топ-дывізіён неабходна было перамагчы, каб не залежаць ад выніку матчу Венгрыі і Турцыі (2:0). Венгры ў выніку фінішавалі на 1-м месцы, набраўшы 11 ачкоў, а расіяне, атрымаўшы 5 неўзаемных мячоў ад Сербіі, скаціліся на другое месца ў групе

Прычым не апошнюю ролю ў разгроме нашых усходніх суседзяў сыграў экс-абаронца барысаўскага БАТЭ Філіп Младэнавіч. Спярша дэф вызначыўся дзвюма галявымі перадачамі.

Чарпачком закінуў на форварда «Рэала» Ёвіча — той лёгка забіў у браму Гільерме (2:0).

У канцоўцы першага тайма дапамог Ёвічу аформіць дубль: навесіў, той выскачыў вышэй за ўсіх у штрафной — і забіў, апярэдзіўшы Дзівеева.

А потым вызначыўся і сам: атрымаў перадачу, уварваўся ў штрафную і бахнуў у далёкі ад брамніка кут. Разгром 5:0!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?