На гэты Новы год у Шаркаўшчыне Дзед Мароз апране сіняе футра замест звыклага чырвона-белага. Закупку з адной крыніцы сцэнічных касцюмаў Дзеда Мароза і Снягуркі праводзіць Шаркаўшчынскі раённы цэнтр для забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый, паведамляюць «Народныя навіны Віцебска».

Паводле дакументацыі, набываецца сіні касцюм Дзеда Мароза і белы — Снягуркі. Меркаваны кошт першага складае 500 рублёў, другога — 400.

Пазней высветлілася, што Дзед Мароз заўсёды ў Шаркаўшчыне быў у сініх танах, і традыцыю вырашылі не ламаць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0