Заснавальніца недзяржаўнай «Газеты Слонімскай» Ганна Валадашчук пакінула Беларусь. Пра гэта яна паведаміла на сваёй старонцы ў Facebook:
«Паважаныя чытачы і рэкламадаўцы, прыношу свае прабачэнні за тое, што «Газета Слонііская» 11 лістапада не выйшла ў свет. Мне давялося пакінуць Беларусь з-за небяспекі крымінальнага пераследу».
У панядзелак у рэдакцыі і дома ў Валадашчук прайшлі ператрусы, былі канфіскаваныя ўсе камп'ютары і іншыя носьбіты інфармацыі.
0
0
0
0
0
0