Усю ноч на «плошчы Перамен», дзе ўтварыўся народны мемарыял у гонар забітага мясцовага жыхара Рамана Бандарэнкі, дзяжурылі неабыякавыя мінчукі. Нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы надвор'я, каля 50 чалавек прастаялі ля стыхійнага помніка да самай раніцы. Плануецца, што варта будзе кругласуткавай, вось тут можна адсочваць актуальны стан народнага дзяжурства.

«Плошча Перамен» — народная назва двара ў Мінску, размешчанага на скрыжаванні вуліц Чарвякова, Кахоўскай і Сморгаўскага тракту, утварылася стыхійна ў жніўні 2020 года, падчас пратэстаў пасля выбараў. Пасля весткі пра смерць мясцовага жыхара Рамана Бандарэнкі 12 лістапада людзі пачалі стыхійна сцякацца да плошчы Перамен, каб ускласці кветкі і запаліць лампадкі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?