У міліцыю звярнулася мінчанка. Яна распавяла, што невядомы падбег да яе на вуліцы, сарваў з галавы шапку і ўцёк, піша сталічная міліцыя.
Супрацоўнікі міліцыі хутка затрымалі 22-гадовага маладога чалавека. Прычым ён быў у той самай шапцы.
Ён растлумачыў, што накіроўваўся ў адзін з паркаў сталіцы, каб панюхаць клей. Праходзячы міма пешаходнага перахода, звярнуў увагу на дзяўчыну ў чырвонай шапцы. Мяркуючы, што пасля сваіх «захапленняў» ён можа заснуць у лесе і застудзіць галаву, вырашыў скрасці шапку.
Вядома, што раней малады чалавек прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за крадзеж.
Скрыншот міліцыі
0
0
0
0
0
0