Як адзначае прэс-служба Нацбанка, стала ўжо традыцыяй выпускаць памятныя манеты, прысвечаныя птушцы года, якую вызначае грамадскае аб'яднанне «Ахова птушак Бацькаўшчыны».
У 2021 годзе такой птушкай абраны ляляк звычайны. Манета «Ляляк звычайны» стане 15-й у рамках серыі памятных манет «Птушка года».
Выпуск памятных манет на прыродаахоўную тэматыку будзе таксама працягнуты выпускам памятных манет «Заказнік «Ельня» ў рамках серыі «Заказнікі Беларусі».
Манеты спартыўнай тэматыкі традыцыйна папулярныя ў Беларусі і за мяжой. Улічваючы заслугі беларускіх спартсменаў, будуць выпушчаны ў абарачэнне памятныя манеты «Летнія віды спорту. Баскетбол».
Таксама выпуск памятных манет будзе прысвечаны юбілейным датам:
— 100-й гадавіне заснавання БДУ;
— 125-годдзю з дня нараджэння Кандрата Крапівы;
— 100-годдзю Івана Мележа;
— 100-годдзю Івана Шамякіна.
У 2021 годзе спаўняецца 25 гадоў з дня трагічнай даты — гібелі ваеннага лётчыка Уладзіміра Карвата, які 23 мая 1996 года пры выкананні вучэбна-трэніровачнага палёту адвёў самалёт ад населенага пункта. У памяць пра гэты подзвіг будзе манета «Уладзімір Карват. Герой Беларусі».
Таксама выйдуць памятныя манеты «Разьба па дрэве» серыі «Народныя промыслы і рамёствы беларусаў», «Беларускі касцюм», «Культурныя каштоўнасці. Беларусь — Літва», а таксама памятныя манеты серыі «Архітэктурная спадчына Беларусі», «Жывёльны свет на гербах гарадоў Беларусі» і «Рэлiгiйныя канфесіі Беларусi»: «Каталіцызм».
Паводле кітайскага календара, 2022 год — год Тыгра. Традыцыйна ў працяг серыі «Кітайскі каляндар» у 2021 годзе будзе выпушчана памятная манета «Год Тыгра».