Мінздароўя ў сваім тэлеграм-канале паведамляе, што інфармацыя, якая распаўсюджваецца ў інтэрнэце, аб гібелі студэнта БНТУ ад кулявога ранення з'яўляецца фэйкам.

«Згодна з аператыўнай зводкай Міністэрства аховы здароўя, такі грамадзянін ва ўстановы аховы здароўя не паступаў. Усяго, за апошнія суткі, ва ўстановы аховы здароўя з траўмамі рознай ступені цяжкасці звярнуліся 13 чалавек, з іх 5 былі шпіталізаваныя», — паведамляе Мінздароўя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0