Прэмію «За свабоду думкі» імя Сахарава далі беларусам — за стварэнне Каардынацыйнай рады.

Прэмію ўручаць 16 снежня. У спісе лаўрэатаў: Марыя Калеснікава, Святлана Ціханоўская, Святлана Алексіевіч, Вольга Кавалькова, Вераніка Цапкала, Сяргей Ціханоўскі, Алесь Бяляцкі, кіраўнік страйкама МТЗ Сяргей Дылеўскі, Сцяпан Пуціла, Мікалай Статкевіч.

Прэмію ад 1988 года дае Еўрапейскі парламент за дасягненні ў галіне правоў чалавека. Яе атрымлівалі БАЖ у 2004-м і Аляксандр Мілінкевіч у 2006-м.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0