12 кастрычніка суддзя Смаргонскага раёна Дзмітрый Дамарад спыніў справу аб адміністрацыйным правапарушэнні ў дачыненні да Людмілы Сульжыцкай. Жанчыну судзілі за удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, піша Рэгіянальная газета.

Як расказаў праваабаронца Алесь Дзергачоў, за масавым мерапрыемствам, што адбывалася ў Смаргоні 20 верасня, жанчына назірала здалёк. Тым не менш, на яе склалі пратакол за актыўны ўдзел.

Але ўчора, падчас судовага пасяджэння, суддзя прыйшоў да высновы: вінаватасць Людмілы Сульжыцкай не даказаная.

Дарэчы, 10 верасня той жа суддзя апраўдаў смаргонскага актывіста Аляксандра Паплаўскага. Аляксандр ужо адседзеў сем сутак за дробнае хуліганства, якія прысудзіла яму суддзя Людміла Пятрова. Але хлопец абскардзіў прыгавор ў абласным судзе.

Справу накіравалі на перагляд Дзмітрыю Дамараду. Ён цалкам апраўдаў актывіста. Прычым вёў пасяджэнне па-беларуску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0