«Мы верныя прынцыпу мірнага ўрэгулявання карабахскага канфлікту і гатовыя да аднаўлення мірнага працэсу ў адпаведнасці з заявамі прэзідэнтаў і кіраўнікоў МЗС краін-сустаршыняў Мінскай групы АБСЕ», — заявіў прэм'ер-міністр Арменіі на пасяджэнні кіраўнікоў урадаў дзяржаў — членаў ЕАЭС у Ерэване.

Ён лічыць, што рэгіёну пагражае гуманітарная катастрофа ў выпадку працягу вайны.

Пашынян падкрэсліў, што дзеянні Азербайджана і Турцыі накіраваныя не толькі супраць непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікі, але і супраць Арменіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0