БелТА

БелТА

Нямала недахопаў Аляксандр Лукашэнка бачыць і ў працы сродкаў масавай інфармацыі. Пра гэта ён заявіў сёння на нарадзе, паведамляе БелТА.

Лукашэнка запатрабаваў завяршыць у найбліжэйшы час фармаванне калектываў у асноўных СМІ.

«Кантроль у гэтым плане Адміністрацыяй прэзідэнта. Павінна застацца магутнае ядро, гатовае адстойваць той самы інфармацыйны суверэнітэт дакладна, філігранна, прыцэльна, а галоўнае — наступальна, — падкрэсліў ён.

— Трэба было, каб прайшло два месяцы, каб нашы асноўныя тэлевізійныя каналы і іншыя СМІ працавалі так, як цяпер. Гэта трэба рабіць пастаянна.

Журналістыка павінна нарэшце перастаць быць «памяркоўнай», як гэта было ў нас прынята да цяперашніх часоў. І я таксама ў гэтым плане не здымаю з сябе віны».

Таксама, перакананы Лукашэнка, дзяржава павінна праводзіць больш настойлівую інфармацыйную палітыку ў інтэрнэце, весці яе наступальна, але без фэйкаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0