@azerbaijan_mod

@azerbaijan_mod

Міністэрства абароны Азербайджана заявіла, што войскі Арменіі эвакуіруюцца са Сцепанакерта. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні на сайце ведамства.

Як сцвярджае Мінабароны, да раніцы па ўсёй працягласці лініі фронту ішлі жорсткія баі, азербайджанская армія наносіла ўдары на важных напрамках і абмежавала свабоду перамяшчэнняў праціўніка.

«Cклад вайсковых часцей Узброеных cіл Арменіі, які панёс цяжкія страты ад агнявога ўдару азербайджанскай арміі па Ханкендзі (Сцепанакерце), эвакуіруецца. Вялікая колькасць вайскоўцаў была забіта і паранена ў выніку артылерыйскага абстрэлу хованкі адной з вайсковых частак у Ханкендзі», — сцвярджаюць у Баку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0