Сусветная арганізацыя аховы здароўя паведаміла, што за апошнія суткі ў свеце 338 779 чалавек заразіліся каранавірусам. Гэта рэкордны сутачны прырост з пачатку пандэміі. Папярэдняе максімальнае значэнне было 2 кастрычніка — 330 340.

У краінах Еўропы за 24 гадзіны выявілі 96 996 новых выпадкаў, гэта таксама самы высокі паказчык у рэгіёне, калі-небудзь зарэгістраваны СААЗ.

Агульная колькасць хворых у свеце, паводле СААЗ, склала 36,002 мільёна чалавек. Паводле ацэнкі ўніверсітэта Джонса Хопкінса, які сочыць за распаўсюджваннем віруса ў рэальным часе, ва ўсім свеце каранавірусам заразіліся 36,445 мільёна чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0