day.gudkou.ru

day.gudkou.ru

Паліттэхнолага Віталя Шклярава ў мінскім СІЗА №1 у сераду наведаў павераны ў справах у ЗША ў Беларусі Джэфры Джук. Пра гэта расійскай «Новой газете» расказаў адвакат Шклярава Антон Гашынскі.

Падрабязнасці сустрэчы адвакат расказваць не стаў. Аднак ён выказаў надзею, што візіт дыпламата дапаможа вызваленню Шклярава. Акрамя таго Гашынскі чакае, што Джук дапаможа, каб Шклярава шпіталізавалі.

Шкляраў быў затрыманы 29 ліпеня. Яго вінавацяць паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0