8 кастрычніка ў міліцыі апынуліся мінімум трое жыхароў Жлобіна. Аказалася, недзе нехта абразіў начальніка мясцовай міліцыі, распачатая крымінальная справа па артыкуле 188 Крымінальнага кодэксу — паклёп, піша Радыё Свабода.

З працы ў міліцыю трапілі Сьняжана Пагодзіна і Сьвятлана Зыль. Яны сёстры, працуюць на Беларускім мэталюргічным заводзе. Па месцы іх жыхарства прайшлі вобшукі. Міліцыя забрала ноўтбукі, пляншэты, тэлефоны, кажа Пагодзіна. Вечарам Сьняжану адпусьцілі, а Сьвятлану пакінулі ў ізалятары часовага ўтрыманьня.

«Мяне сёньня дапытвалі сем чалавек. Я адмовілася сьведчыць супраць сябе. Мне казалі: «Прызнайся, іншыя ўжо прызналіся!» — але ў чым? Нібыта нехта недзе распаўсюдзіў асабістыя дадзеныя ці міліцыянтаў, ці начальніка іх. Пыталіся, якія групы ў тэлеграме я ведаю, ці ведаю «Свободный Жлобин» і «Каратели Беларуси», ці даваў мне хто заданьне зьбіраць інфармацыю пра міліцыю. Шчыра — я ня ведаю, чаму яны прыйшлі менавіта да мяне з такімі пытаньнямі», — кажа Сьняжана Пагодзіна.

Раней да яе ўзьнікалі пытаньні на працы за запісы ў Інстаграме кшталту «Верым, можам, пераможам».

«Мне міліцыянт казаў на вобшуку: «Вы, змагары, для чаго вы нас паліваеце брудам?» Хаця нікога мы брудам не палівалі», — дадала Сьняжана.

Яе сястра Сьвятлана засталася ў ІЧУ.

Там жа — жыхар Жлобіна Вячаслаў Петрачэнка. Ён таксама працуе на БМЗ. Ад панядзелка быў на зборах у Гомелі. Учора па месцы яго жыхарства прайшоў вобшук. Родныя кажуць, што Вячаслаў у ІЧУ. Па тым жа артыкуле, што і Сьвятлана.

11 верасьня Вячаслава Петрачэнку судзілі за ўдзел у акцыі. Тады суд яго апраўдаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?