Сааранбай Жээнбекаў выказаў гатоўнасць сысці з пасады адразу пасля зацвярджэння легітымных кіраўнікоў, а таксама пасля вяртання краіны на шлях законнасці, гаворыцца ў заяве, апублікаванай на сайце прэзідэнта Кыргызстана, піша ТАСС.

Ён падкрэсліў неабходнасць вярнуць сітуацыю ў прававое рэчышча як мага хутчэй. «Пасля таго, як будуць зацверджаныя легітымныя кіраўнікі органаў выканаўчай улады і краіна ўстане на шлях законнасці, гатовы сысці з пасады прэзідэнта Кыргызскай Рэспублікі», — заявіў ён.

«Палітычная сітуацыя ў краіне дасягнула крытычнай кропкі. Для ўрэгулявання сітуацыі мы павінны зрабіць наступныя крокі. Ануляваныя вынікі выбараў у Жагорку Кенеш (парламент). Зараз павінны быць прызначаныя новыя парламенцкія выбары. Рашэнне з гэтай нагоды прыме ЦВК. Гэтыя меры знізяць цяперашнюю палітычную напружанасць», — гаворыцца ў заяве.

«Разам з тым неабходна адправіць у адстаўку прэм'ер-міністра і членаў урада, якія працавалі да крызісу, што створыць законныя падставы для новых прызначэнняў. Каб легітымізаваць прызначэнне новага прэм'ер-міністра і членаў урада неабходныя пастанову Жагорку Кенеша і ўказ прэзідэнта. Я гатовы падпісаць адпаведныя ўказы, чакаю пастаноў Жагорку Кенеша», — падкрэсліў прэзідэнт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0