Дамы, чые жыхары вывешваюць бел-чырвона-белыя сцягі і стужкі, працягваюць штрафаваць на вялізныя сумы. Прычым неабавязкова за «парушэнне архітэктурнага рашэння».

Так, аднаму з дамоў жыллёвага комплекса «Аркадыя» (на вул. Тургенева, 7) выпісалі штраф на 6100 рублёў — 200 базававых велічынь таварыству і 700 рублёў непасрэдна старшыні. Пратакол склалі за рэчы ў агульных калідорах — веласіпеды, каляскі, будаўнічае смецце.

Панарама yandex.by

Панарама yandex.by

Пасля таго як таварыства прыбрала заўвагі, яно абскардзіла пратакол. Выніковага рашэння па штрафах пакуль няма.

Дагэтуль белыя і чырвоныя стужкі, якія вывешвалі жыхары, пастаянна зразалі. А пасля ў нейкі дзень з праверкай зазірнулі пажарныя, што былі на прыёмцы ў суседнім новым доме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?