Пра гэта заявілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у Міністэрстве адукацыі Беларусі.

«Рашэнне аб каранціне можа быць прынята толькі Міністэрствам аховы здароўя. Мы ж пакуль ніякіх дадатковых рэкамендацый не даем. Усе неабходныя меры ва ўстановах адукацыі выкананыя, і няма падстаў для лішніх турбот», — распавяла прэс-сакратар ведамства Людміла Высоцкая.

Яна таксама адзначыла, што Міністэрства адукацыі знаходзіцца ў пастаянным кантакце з Міністэрствам аховы здароўя, і ў выпадку змены сітуацыі з каранавірусам у краіне, у Мінадукацыі таксама будуць гатовыя пайсці на змяненне ўмоў навучання.

«На такі выпадак у нас ужо выпрацаваны выразны алгарытм — па аналогіі з тым, што быў у 4-й чвэрці мінулага навучальнага года», — распавяла яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0