Скрыншот БТ

Скрыншот БТ

Беларускі саюз журналістаў на чале з Андрэем Крывашэевым патрабуе абвяржэння ад Tut.by за артыкул «На дзяржТБ суседзяў Беларусі падпісвалі савецкімі назвамі. А пазней патлумачылі чаму».

Публікацыя на Tut.by — пераказ відэазвароту Крывашэева. Аднак ён абураецца трыма момантамі.

Па-першае, Крывашэеў пераконвае, што ягоны выступ — яго асабістая пазіцыя, а не тлумачэнне ад дзяржаўных тэлеканалаў.

Па-другое, Tut.by напісаў, што выкарыстанне цітраў кшталту «былая Літоўская савецкая рэспубліка» — адказ дзяржаўных СМІ на дзеянні Літвы, Польшчы і Украіны. А Крывашэеў сцвярджае, што гэты ніякі не адказ. Маўляў, «настальгічныя цітры» з'явіліся проста так, каб «дагрукацца да нашых калегаў на захадзе і поўдні».

Нарэшце, трэцяя прэтэнзія датычыцца згадкі Беларускага саюза журналістаў як «дзяржаўнага».

Беларускі саюз журналістаў патрабуе публічных прабачэнняў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0