Аляксандр Лукашэнка сёння праводзіць нараду аб гатоўнасці сістэмы аховы здароўя супрацьстаяць эпідэмічнаму ўздыму другой хвалі COVID-19, а таксама і сезонным рэспіраторным інфекцыям, піша БелТА.

«Усё ў нашых руках для таго, каб не зваліцца ў некантраляваны эпідэмічны штопар, — падкрэсліў ён. — Заставацца здаровым, не дапускаць хваробы — гэта не праблема дактароў і не іх галаўны боль! Праца медыкаў — дапамагаць тады, калі па волі выпадку няшчасце адбылося. А ўсё астатняе — за намі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0