Колькасць выяўленых выпадкаў заражэння каранавірусам у свеце перавысіла ў чацвер 36 млн. Пра гэта сведчаць даныя, апублікаваныя на сайце амерыканскага Універсітэта Джонса Хопкінса.

Паводле звестак універсітэта, колькасць інфікаваных цяпер складае 36 026 644, памерлі 1 053 357 чалавек, адужалі 25 117 417. Больш за ўсё выпадкаў заражэння зафіксавана ў ЗША (7 544 612). Далей ідуць Індыя (6 757 131) і Бразілія (4 969 141).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0