Аляксандр Лукашэнка правёў сёння нараду па развіцці дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці, піша БелТА.

«Я вельмі шмат у працэсе выбараў звяртаў на гэта ўвагу, калі нашы «змагары» і «свядомыя» [сказаў два словы па-беларуску — НН] крычалі: «Даеш рэформы!» Вось рэформы — трэба развіваць і, галоўнае, паглыбляць вытворчасць, заснаваную на лясных рэсурсах», — перакананы Лукашэнка.

Ён адзначыў, што ў Беларусі ўжо навучыліся рабіць свайго роду «паўфабрыкат»: паперу і цэлюлозу. А цяпер трэба ісці далей. «Давайце зробім той жа кардон і не будзем завозіць кардон з Польшчы, Германіі, аддаючы туды цэлюлозу ці яшчэ нешта, а адтуль везці гатовы кардон. І гэта трэба рабіць неадкладна. Трэба паставіць машыну, вырабляць кардон і рабіць упакоўку», — падкрэсліў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0