Аўтобус з гульцамі каманды беларускай першай лігі «Слонім 2017» сутыкнуўся з ласём — паведамляе прэс-служба клуба.

— Па вяртанні клуба пасля гульні з «Гранітам» на трасе Р-43, не даязджаючы 10 км да Мілавідаў, аўтобус, на якім ехала каманда, сутыкнуўся з ласём. Дзякуючы правільным дзеянням кіроўцы, які паспеў прытармазіць і без заносу трохі прыняць направа, сутыкненне з жывёлай прыйшлося па датычнай.

Фота ФК «Слонім 2017»

Фота ФК «Слонім 2017»

Ніхто з каманды, на шчасце, не пацярпеў. Лася адкінула ў левы кювет без прыкмет жыцця. У аўтобусе разбіта лабавое шкло і пашкоджаныя паветраныя патрубкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0