Вялікая частка замежных журналістаў пакінула Сцепанакерт, сталіцу непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспублікі, пасля пачатку абстрэлаў горада. Пра гэта паведамляе lenta.ru са спасылкай на «РІА Навіны».

Мясцовыя ўлады арганізавалі для прадстаўнікоў замежнай прэсы аўтобусы, на якіх яны змаглі з'ехаць са Сцепанакерта. Адзначаецца, што замежныя журналісты ў асноўным перамясціліся ў Горыс, горад на поўдні Арменіі побач з Нагорным Карабахам. Армянскія ўлады, у сваю чаргу, ужо паабяцалі адкрыць там прэс-цэнтр.

Прадстаўнікі СМІ, што засталіся ў горадзе, імкнуцца не выязджаць за яго межы. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0