Суддзя Наталля Панасенка прызнала журналіста інтэрнэт-выдання «Магілёўскі рэгіён 6 tv.by» Уладзіміра Лапцэвіча вінаватым ва ўдзеле 23 верасня ў пратэсце пасля інаўгурацыі Лукашэнкі, піша Радыё Свабода.
Сваёй віны Лапцэвіч не прызнаў: заявіў, што выконваў прафесійныя абавязкі журналіста. Знятае ім відэа транслявалася на сайце выдання ў свабодным доступе, за калонай пратэстоўцаў ён назіраў здалёк.
Адзіным «доказам» віны журналіста ў матэрыялах справы было 5-секунднае відэа, знятае аператыўнікамі. На ім зафіксаваны мужчына, падобны на Лапцэвіча, але не відаць калоны пратэстоўцаў.
0
0
0
0
0
0