Кіраўнік Францыі Эмануэль Макрон 29 верасня ў Вільні сустрэўся з лідарам беларускай апазіцыі Святланай Ціханоўскай. Яны абмеркавалі палітычны крызіс у Беларусі і магчымыя міжнародныя перамовы па яго рашэнні.

Разам з Ціханоўскай на сустрэчы прысутнічаў яе дарадца ў міжнародных пытаннях Франак Вячорка.

Аднак многія звярнулі ўвагу на адсутнасць Паўла Латушкі, які з 2012 да 2019 года быў паслом Беларусі ў Францыі. Латушка на такой сустрэчы глядзеўся б цалкам натуральна. Чаму ж яго не было?

«Каранцін, — са скрухай адказвае Павел Паўлавіч. — Справа ў тым, што ад 28 верасня Літва ўвяла абавязковую самаізаляцыю для тых, хто прыязджае з Польшчы. Аднак я задаволены, што прайшла мая прапанова, што АБСЕ можа стаць найлепшай платформай для перамоў і пры актыўным удзеле Францыі», — сказаў «НН» Павел Латушка.

Літва сапраўды ад панядзелка ўвяла абавязковую двухтыднёвую самаізаляцыю для тых, хто ўязджае з тэрыторыі Польшчы, Германіі, Эстоніі і Сан-Марына. У Польшчы ў апошнія суткі зафіксавана больш за 1300 выпадкаў каранавіруса.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?