Здарэнне адбылося на тэрыторыі будаўнічага аб'екта па праспекце Любімава ў Мінску, паведамляе СК у сваім тэлеграм-канале.
З вышыні 9 паверха звалілася падвесная мантажная люлька, у якой знаходзіўся 33-гадовы рабочы. Ад атрыманых у выніку падзення траўмаў мужчына памёр на месцы.
Устаноўлена, што пацярпелы працаваў на вышыні без ахоўнага пояса, ахоўных і страховачных агароджаў, а таксама не прайшоў адпаведны інструктаж па бяспецы.
0
0
0
0
0
0