Пяць актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» сталі фігурантамі крымінальнай справы «аб масавых беспарадках» па арт. 293 Крымінальнага кодэкса. Пра гэта паведамляецца ў тэлеграм-канале кампаніі. 

Днём 25 верасня ў Мінску былі брутальна затрыманыя актывісты «Еўрапейскай Беларусі» Ягор Літвінка, Андрэй Войніч, Анастасія Кірык і Павел Юхневіч. Супраць іх распачалі крымінальную справу па ч 2. арт. 293 Крымінальнага кодэкса (Удзел у масавых беспарадках). 

Паведамляецца, што адначасова ў іншым месцы быў арыштаваны Яўген Афнагель. Як паведамілі ягонай жонцы ў Следчым камітэце, ён пакуль знаходзіцца ў ІЧУ на Акрэсціна і таксама падазраецца ва ўдзеле ў масавых беспарадках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0