Прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка прышчапіўся ад COVID-19, яго самаадчуванне выдатнае, паведамляе БелТА.

«Прэм'ер-міністр у чацвер прышчапіўся ад COVID-19. Адчувае сябе выдатна. Быў на працы і ў пятніцу, і ў суботу, і сёння, усё добра», — сказала Аляксандра Ісаева.

Пра намер Рамана Галоўчанкі выпрабаваць на сабе расійскую вакцыну ад COVID-19 стала вядома 3 верасня. «Я рады, што Раман Аляксандравіч Галоўчанка прыняў рашэнне зрабіць вакцынаванне. Упэўнены, што ўсё будзе добра», — заявіў старшыня ўрада Расіі Міхаіл Мішусцін падчас перамоваў у Мінску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0