Больш за 2 тысячы чалавек рушылі з Савецкай плошчы ў бок Старога мосту. З боку шклозавода насустрач ім прыйшла яшчэ адна калона пратэстоўцаў. На старым мосце — АМАП. Пратэстоўцы ідуць па праезнай частцы перакрытага для аўтамабільнага руху моста, піша Радыё Свабода

У натоўп паволі ўехала міліцэйская машына. Міліцыянты папярэджваюць, каб пратэстоўцы сышлі з праезнай часткі. Машына рухаецца праз натоўп пратэстоўцаў. Аўтамабілі горадзенцаў, якія стаяць у заторы ў іншай паласе на мосце, сыгналяць. Скандуюць «Гэта наш горад», «Горадня, выходзь», «Жыве Беларусь».

Акцыі праходзяць таксама ў Брэсце, Гомелі, іншых гарадах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0