Зварот змешчаны ў яго тэлеграм-канале.

«Мы ўсе жывем у розных гарадах адной краіны, на суседніх вуліцах, у адных дамах. Мы ходзім у адны і тыя ж крамы, нашы дзеці праводзяць разам час на адных і тых жа дзіцячых пляцоўках. Нашы бацькі працуюць разам, сябруюць, радуюцца нашым поспехам. Мы выраслі на адных і тых жа ўмовах.

Але чаму вы зараз збіваеце і хапаеце нас, бо многія з нас — вашыя сябры, знаёмыя, сваякі, бацькі, ў рэшце рэшт? Што для вас стала трыгерам таго, што вы цяпер іншыя?

Крэдытныя кватэры? Прэміі? Заробкі? Жаданне атрымаць павышэнне па службе праз боль і пакуты сотняў і тысяч мірных грамадзян?

Перамога ў любым выпадку будзе за народам, вы гэта выдатна разумееце. Падумайце пра будучыню. Многія вашы камандзіры і генералы атрымаюць тэрміны, але ў вас яшчэ ёсць шанец стаць на бок дабра і ў хуткім часе разам з народам адсвяткаваць перамогу.

Мы не апазіцыя, мы большасць!»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0