Журналістаў Tut.by Надзею Калініну і Аляксея Суднікава, «Камсамольскай праўды» ў Беларусі» Мікіту Дубалеку, Марыю Эляшэвіч, Сяргея Шчогалева і журналіста БелаПАН Андрэя Шаўлюгу, затрыманых 1 верасня на акцыі ў Мінску, павезлі на Акрэсціна. Суд над імі працягнецца 3 верасня.

Журналісты былі затрыманыя ўвечары 1 верасня. Амаль суткі нашы калегі знаходзіліся ў РУУС Кастрычніцкага раёна. Ноч яны правялі ў актавай зале, спалі на крэслах. Іх справы разглядаў суд. Рашэнне па іх справах пакуль не прынята. Справы адпраўлялі на дапрацоўку.

Журналісты былі пазначаныя камізэлькамі і бэйджамі «Прэса». Аднак іх затрымалі ля стадыёна «Дынама» для праверкі дакументаў, а пазней склалі пратакол за ўдзел у «несанкцыянаваным мітынгу». Цяпер ім пагражае штраф або адміністрацыйны арышт да 15 сутак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0