Святлану Ціханоўскую намінавалі на прэстыжную праваабарончую прэмію Сахарава, піша Белсат.
«Сёння Святлана Ціханоўская — лідарка мірнага супраціву ў абарону фундаментальных правоў чалавека, якая цяпер знаходзіцца ў выгнанні. Але важнейшым ёсць тое, што Святлана Ціханоўская стала надзеяй на дэмакратычную будучыню Беларусі», — гаворыцца ў каментары прэміі.
Прэмія Сахарава была заснаваная ў 1988 годзе Еўрапарламентам, каб адзначыць асоб, якія зрабілі вялікі ўнёсак у абарону правоў чалавека.
0
0
0
0
0
0