Рабочыя «Нафтана» не разумеюць, адкуль узяўся іх ліст на «Гродна Азот» з просьбай спыніць забастоўку

Гэтае пытанне задае галоўнаму ідэолагу прадпрыемства актывістка стачкама Вольга Брыцікава.

«Калі такі ліст сапраўды быў Вамі падпісаны і адпраўлены, чым Вы можаце даказаць, што выказваеце меркаванне 2/3 працоўнага калектыву?» — пытаецца яна. Наколькі вядома Брыцікавай, ніякіх сходаў на «Нафтане» з абмеркаваннем ліста не было.

Лісты на «Гродна Азот» нібыта ад рабочых іншых прадпрыемстваў з'явіліся некалькі дзён таму. У іх забастоўшчыкаў просяць вярнуцца да працы, каб пазбегнуць эканамічнага ўрону.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0