Рэдакцыя газеты «Народная Воля» падрыхтавала чарговы нумар, яго надрукавалі ў маскоўскай тыпаграфіі і прывезлі ў Беларусь. Нумар учора аддалі ў экспедыцыю, на «Белпошту». Чакалася, што сёння газета з'явіцца ў кіёсках і ў падпісчыкаў. Але гэтага не адбылося, піша БАЖ.

«Белпошта» тлумачыць гэта тым, што рэдакцыя запозна здала нумар, таму газета не дайшла да падпісчыкаў па яе віне.

«Мы сёння вырашаем пытанне, каб дастаўляць газету ў тэрмін. Мы настойваем на тым, каб нумар адправілі падпісчыкам, бо яны за гэта заплацілі. Не мы стварылі гэтую сітуацыю, сітуацыю стварыла ўлада і беларускі Дом друку», — распавяла Марына Коктыш, намесніца рэдактара «Народнай Волі».

Рэдакцыя будзе выстаўляць юрыдычныя прэтэнзіі да «Белпошты».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0