На пачатку таргоў у Мінску даляр вырас на чатыры з паловай капейкі (+0,0464, +1,80%) да 2,6492 беларускага.

Гэта гадавы максімум (23 сакавіка было 2,6369) і, адпаведна, гістарычны. 1 студзеня курс складаў 2,1085.

Еўра даражэе на 5 капеек і складае ўжо 3,1273.

Цяпер найвышэйшы курс продажу банкам даляра — 2,95 рубля (Франсабанк і Тэхнабанк у Брэсце), найніжэйшы — 2,69 рубля (Paritetbank і Банк ВТБ).

Самы высокі зараз курс продажу банкам еўра —3,4 рубля (Франсабанк), а самы нізкі — 3,16 рубля (Paritetbank і Беларусбанк).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0