Украіна не будзе ўмешвацца ў пытанне прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, бо лічыць гэта ўнутранай справай Мінска. Аб гэтым заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў апублікаваным у аўторак інтэрв'ю Euronews, піша ТАСС.

«Я абсалютна не хачу ўмешвацца ў беларускія выбары, і я гэтага не буду рабіць. Украіна не будзе ўмешвацца. Гэта іх (беларусаў) ўнутраныя справы», — сказаў ён.

Пры гэтым прэзідэнт адзначыў, што асабіста ён на месцы Аляксандра Лукашэнкі правёў бы новыя выбары з прыцягненнем міжнародных назіральнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0