Апошнія два інфікаваныя каранавірусам у кітайскай сталіцы выпісаліся з бальніцы, у медыцынскіх установах горада ўпершыню з пачатку пандэміі не засталося ніводнага пацыента. Пра гэта паведаміў у сераду Пекінскі Камітэт па пытаннях гігіены і аховы здароўя, піша tass.ru.

За ўвесь час пашырэння віруса ў Пекіне было зарэгістравана 935 хворых, з іх 335 — у часе ўспышкі, якая адбылася ў чэрвені на аптовым рынку «Сіньфадзі». У горадзе аслабленыя меры эпідэміялагічнага кантролю: насіць маску на вуліцы неабавязкова, аднак гэты дазвол не пашыраецца на асоб, якія знаходзяцца ў грамадскім транспарце, а таксама на тых, хто наведвае крамы, кінатэатры, дзяржустановы і іншыя шматлюдныя месцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0