На гэта прадстаўніца Каардынацыйнай рады Марыя Калеснікава звяртае ўвагу ў сваім відэазвароце.

«17 жніўня ўрад склаў паўнамоцтвы «перад зноў абраным прэзідэнтам». Гэта прадугледжана артыкулам 106 Канстытуцыі, і гэта дзеянне ўжо адбылося. Нагадваю, што тэрмін дзеючага прэзідэнта заканчваецца 5 лістапада.

Згодна з артыкулам 83 Канстытуцыі, толькі пасля інаўгурацыі зноў абраны прэзідэнт упаўнаважаны прызначыць новы ўрад. Інаўгурацыя павінна быць праведзеная да 9 кастрычніка.

Аднак ужо 19 жніўня прэзідэнт прызначыў новы ўрад.

Да правядзення цырымоніі інаўгурацыі ўрад не мог быць прызначаны.

Больш за тое, паводле артыкула 106 Канстытуцыі, прэм'ер-міністр прызначаецца прэзідэнтам са згоды Палаты прадстаўнікоў.

Гэта азначае, што пасля інаўгурацыі варта таксама атрымаць згоду Палаты прадстаўнікоў, і толькі пасля гэтага можа быць сфармаваны склад новага ўрада.

На гэты момант новы ўрад прызначаны прэзідэнтам з парушэннем заканадаўства. Статус урада спрэчны», — лічыць Марыя Калеснікава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0