Каліна Капуцкая

Каліна Капуцкая

Учора ў Маладзечне праходзіла шэсце новай Беларусі. Людзі калонай ішлі ад Лядовага палаца да цэнтральнай плошчы. Падчас шэсця па дарозе ездзілі машыны са схаванымі нумарамі і дзяржаўнымі сцягамі, піша Рэгіянальная газета.

У адной з такіх машын за рулём знаходзілася дырэктар СШ №14, член Савета Рэспублікі Каліна Капуцкая. Яна кіравала «Фольксвагенам», замест нумароў быў надпіс «За Беларусь!».

Журналісты «Рэгіянальнай газеты» ўчора патэлефанавалі прадстаўніку Маладзечанскай ДАІ па каментар з нагоды таго, што па Вялікім Гасцінцы едзіць не менш за 15 машын з заклеенымі нумарамі. На месцы нумароў — надпіс «За Беларусь!».

ДАІ адказала, што да іх звяртаюцца з такімі паведамленнямі, яны выязджаюць на выклікі.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?