Пра гэта Лукашэнка заявіў, наведваючы агракамбінат «Дзяржынскі», перадае БЕЛТА.

Паводле яго слоў, сітуацыя ў краіне вельмі палітызаваная, але яе не трэба разглядаць як катастрафічную.

«У Мінску, яшчэ недзе, камусьці не падабаецца. Гэта натуральна. Але гэта не павінна вас хваляваць, гэта мая праблема, якую я павінен вырашаць, і мы яе вырашаем. І, паверце, у бліжэйшыя дні вырашым», - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што перад наведваннем прадпрыемства сустрэўся з кіраўнікамі праваахоўных структур, абмеркаваў з імі пытанні падтрымання правапарадку ўнутры краіны і рэагавання на знешнія пагрозы. «Яны кожны дзень з раніцы да ночы дзяжураць, каб захаваць мір і спакой.

І я ўбачыў, што хлопцы сваю краіну нікому не збіраюцца аддаваць», - заявіў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0